Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-10-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Навіны - Навіны рэгіёна і раёна

Навіны рэгіёна і раёна

Калекцыю паштовак ваеннай тэматыкі пакажуць на выставе ў Віцебску

29-05-2019

У Віцебску 29 мая адкрыецца выстава паштовак 1944-1990-х гадоў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, з прыватнага збору вядомага віцебскага краязнаўца Аркадзя Падліпскага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання. 


У экспазіцыю пад назвай "Помнім. Шануем. Захоўваем" увайшло 311 паштовак. Сярод іх паштоўкі ў гонар герояў Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, Льва Даватара, Канстанціна Заслонава, Зінаіды Партновай, Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, Веры Харужай, Івана Чарняхоўскага, Міная Шмырова, карткі з выявай мемарыяльных комплексаў у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебскай вобласці: "Кацюшы" ў Оршы, "Прарыву" ва Ушацкім раёне і іншых, што ўвекавечваюць імёны ўдзельнікаў вызвалення вобласці і ўраджэнцаў Віцебшчыны, падпольшчыкаў і партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі рэгіёна, у іншых абласцях і краінах у гады вайны. 

Першыя паштоўкі, прысвечаныя падзеям і героям вайны, былі выдадзены ўжо ў 1941 годзе. Выпускам паштовак у гады вайны займаліся такія выдавецтвы, як "Мастацтва", "Ваенвыдавецтва", "Ваенмарвыдавецтва", Філатэлістычная кантора. На іх адлюстраваны эпізоды баёў, франтавых будняў, партрэты герояў, карціны дзеянняў партызан і падпольшчыкаў у тыле ворага, з'едлівая сатыра на фашысцкіх захопнікаў, тэксты франтавых песень, віншаванні са святамі і іншыя цікавыя эпізоды і значныя моманты. Яны падтрымлівалі ў людзях веру ў перамогу, выхоўвалі стойкасць і адданасць радзіме. Асаблівую гістарычную каштоўнасць уяўляюць сабой паштоўкі, выдадзеныя ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Ленінградзе (у тым ліку ў час блакады). 

Паштоўкі, прысвечаныя гэтаму трагічнаму перыяду, масава выдаваліся ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. На іх былі рэпрадукцыі твораў мастакоў і скульптараў, выявы помнікаў удзельнікам вайны, партрэты палкаводцаў, военачальнікаў, герояў Савецкага Саюза, салдат і афіцэраў. Выходзілі і тэматычныя наборы, напрыклад з партрэтамі жанчын, якія вызначыліся ў гады вайны, камсамольцаў, піянераў. 

Выстава прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведаць яе можна па 30 чэрвеня.

Фота Музея гісторыі прыватнага калекцыяніравання. 
/Вольга Багачова - БЕЛТА/.

Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы