Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-50-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-50-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Навіны - Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

Азімыя добра перанеслі анамальна цёплую зіму - Белгідрамет

04-03-2020

Азімыя збожжавыя добра перанеслі анамальна цёплую зіму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


"На гэты час стан азімых добры. Нават зімой у іх назіралася слабая вегетацыя, а цяпер у сувязі з павышэннем тэмпературнага рэжыму яна пачнецца больш актыўна, асабліва на поўдні, паўднёвым усходзе краіны. Галоўнае, каб не адбылося рэзкіх перападаў тэмпературы, але ў бліжэйшы час такога не прадбачыцца", - сказалі ў Белгідрамеце.

Паводле апошніх даных, снежнае покрыва на палях адсутнічае, глеба ў асноўным талая. На раніцу 3 сакавіка на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, у многіх раёнах Брэсцкай, а таксама ў асобных раёнах на ўзвышаных участках Мінскай вобласці верхні 10-сантыметровы слой прасох да ўмерана вільготнага стану. На прасохлых участках выбарачна стала магчыма апрацоўка глебы, унясенне ўгнаенняў. У бліжэйшы час чаканае няўстойлівае надвор'е будзе стрымліваць прасыханне і праграванне глебы.

Аграметэаролагі адзначаюць, што пакуль яшчэ рана меркаваць, ці паўплывае анамальная цеплыня на тэрміны атрымання ўраджаю. "Як правіла, цяпер, са змяненнем клімату, выспяванне пасеваў (у прыватнасці збожжавых) адбываецца раней. І ўборка таксама пачынаецца раней. Але паглядзім, што будзе наперадзе", - падкрэслілі ў Белгідрамеце. На думку спецыялістаў, у сувязі са змяненнем клімату актуальна апрацоўка глебы з прымяненнем вільгацезберагальных тэхналогій.

Фота з архіва. /Кар. БЕЛТА/.

Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы