Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-50-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-50-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Навіны - Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

"Бачу ў вашай асобе амбіцыйную Беларусь" - Лукашэнка ўручыў пашпарты юным грамадзянам краіны

10-03-2020

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці ўручыў пашпарты юным грамадзянам Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Удзельнікамі мерапрыемства сталі 25 беларусаў, якім споўнілася 14 гадоў. Яны прыехалі ў сталіцу напярэдадні з розных рэгіёнаў краіны. Нягледзячы на юны ўзрост, яны ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, праявілі неардынарныя здольнасці ў творчых конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах.

Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў кожнаму навучэнцу пашпарт, адзначыўшы, што атрыманне гэтага дакумента ва ўсе часы ўспрымалася як першы крок у дарослае жыццё.

"Ведаю, што вы ўжо дабіліся пэўных поспехаў у вучобе, спорце, грамадскіх справах. Гэта цудоўна, вы проста малайцы, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Я ўпэўнены: самыя вялікія перамогі ў вас яшчэ наперадзе. Пры гэтым дзяржава паклапацілася, каб перад вамі былі адкрыты ўсе дарогі. І толькі ад асабістай мэтанакіраванасці, упартасці і працавітасці залежыць, якіх вышынь вы і вашы равеснікі зможаце дасягнуць у будучым". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе, хто сёння трапіў у Палац Незалежнасці, дабіліся гэтай магчымасці сваімі поспехамі. "Тут няма выпадковых людзей. Тут людзі, якія ўмеюць працаваць і паказваць прыклад іншым, весці за сабой", - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што папярэднія пакаленні зрабілі ўсё, каб моладзь магла ганарыцца сваёй краінай. "Цяпер ваша чарга развіваць, праслаўляць і абавязкова ў будучым, ды і цяпер, абараняць Беларусь, - сказаў ён. - Магчыма, вы яшчэ не задумваецеся аб такіх важных і складаных паняццях, як самаідэнтычнасць нацыі або незалежнасць дзяржавы. Але, толькі з'явіўшыся на свет, вы ўжо сталі часткай беларускага народа, тварцамі яго сучаснага і, вядома ж, будучага. Усвядоміўшы гэта, вы зусім па-іншаму прачытаеце першыя словы Канстытуцыі: "Мы, народ Беларусі". Бо народ - мы ўсе, хто жыве, хто жыў да нас і будзе жыць пасля нас на гэтай зямлі. Таму мы адзіныя, і ад кожнага залежыць, якой наша краіна будзе заўтра".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што незалежна ад выбранай прафесіі галоўнае прызначэнне грамадзяніна - служыць Айчыне. "Патрыятызм - не проста размовы аб тым, як мы любім Радзіму (хоць і гаварыць аб гэтым трэба). Гэта штодзённая праца на яе карысць, захаванне гістарычных, культурных традыцый, абарона інтарэсаў дзяржавы і жыцця людзей. Усё гэта каштоўнасці, якія нашым продкам даводзілася адстойваць са зброяй у руках", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў пра гераічны подзвіг тых, хто 75 гадоў таму адваяваў для беларусаў права на існаванне, разграміўшы фашызм. "Яны захавалі ўсім нам жыццё і свабоду. Я ўпэўнены, што гэту спадчыну вы будзеце берагчы гэтак жа, як і мы", - сказаў беларускі лідар.

"У вашай асобе бачу новую, пазітыўную, таленавітую і па-добраму амбіцыйную Беларусь. Гэта мяне радуе, як і ўсіх вашых бацькоў. Ідзіце наперад да выбранай мэты, ніколі не здавайцеся і, самае галоўнае, ніколі нічога і нікога не бойцеся. Верце ў сябе, верце, што калі вы ідзяце наперад, то вам абавязкова дапамогуць і, як правіла, на вашай роднай зямлі, у вашай Беларусі", - звярнуўся да маладых грамадзян краіны Прэзідэнт.

Навучэнец гімназіі Быхава Дзмітрый Іваноў у час цырымоніі адзначыў, што вельмі рады быць удзельнікам урачыстага мерапрыемства. Ён расказаў, што з'яўляецца карэспандэнтам гімназічнай газеты, папрасіў зрабіць агульны здымак з Прэзідэнтам і паабяцаў перадаць кіраўніку дзяржавы новы нумар выдання.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак ад кіраўніка дзяржавы кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", наборы прысмакаў, а таксама каштоўныя наказы. "Будзьце журналістамі, артыстамі, інжынерамі, аграномамі - усё нам патрэбна будзе ў гэтым жыцці ў нашай краіне. Поспехаў вам, і галоўнае - будзьце шчаслівымі. Не спяшайцеся выбіраць прафесію, прыглядайцеся, у вас яшчэ ёсць час. А то будзе, як у мяне: паспяшаешся, а потым давядзецца дадаткова вучыцца", - параіў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля ўрачыстай цырымоніі навучэнцы пабывалі на экскурсіі ў залах Палаца Незалежнасці, наведалі спецыяльны музей, дзе выстаўлены разнастайныя падарункі, паднесеныя Прэзідэнту Беларусі кіраўнікамі іншых дзяржаў і замежных дэлегацый, вядомымі дзеячамі розных сфер.

Цырымонія ўручэння пашпартоў Прэзідэнтам у Палацы Незалежнасці была арганізавана напярэдадні Дня Канстытуцыі, які адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка.

Першае такое мерапрыемства адбылося ў мінулым годзе, які быў юбілейным для асноўнага закона краіны - 15 сакавіка 2019 года адзначалася 25 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка і ўдзельнікі цырымоніі. 

/Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/.

Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы