Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-10-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Навіны - Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

Якасць адукацыі ў школах неабходна вывесці на новы ўзровень - Карпенка

21-08-2019

Якасць адукацыі ў школах неабходна вывесці на новы ўзровень. Такое меркаванне журналістам выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка перад пачаткам пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі "Аб эфектыўнасці мер па павышэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі" ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


 "Калі мы гаворым аб павышэнні якасці адукацыі, то тут шмат складнікаў, пачынаючы ад падрыхтоўкі педагагічных кадраў, іх метадычнай дасведчанасці, прафесійнай кампетэнтнасці, завяршаючы ў цэлым арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў кожнай канкрэтнай навучальнай установе - як складзены расклад, як рацыянальна выкарыстоўваецца вучэбны час, наколькі правільна ўсё гэта выбудавана, як спалучаюцца абавязковыя заняткі з факультатыўнымі, наколькі настаўнік умее разгарнуць змест адукацыі для таго, каб дзеці лепш засвоілі і набылі адпаведныя кампетэнцыі", - сказаў Ігар Карпенка. 

Паводле яго слоў, паэтапнае абнаўленне зместу агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў краіне з 2015/2016 навучальнага года. "У выніку якасна абноўлены стандарты, навучальныя планы і праграмы, падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі. І гэта работа будзе прадоўжана", - адзначыў міністр. Ігар Карпенка нагадаў, што на трэцяй прыступцы агульнай сярэдняй адукацыі ўведзена профільнае навучанне. "З мінулага навучальнага года ў вучняў 8-9-х класаў школ і гімназій з'явілася магчымасць вывучаць навучальныя прадметы на павышаным узроўні. Адначасова ў школах захавалі функцыянаванне базавых 10-х класаў для тых навучэнцаў, хто па выніках паспяховасці не праходзіць для навучання ў профільных класах. Для іх арганізавана прафесійная падрыхтоўка", - падкрэсліў ён.

Фота з архіва. /Кар. БЕЛТА/.

Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы