Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-10-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Навіны - Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

У Беларусі ўдзяляецца сур'ёзная ўвага падтрымцы грамадскіх арганізацый - Качанава

27-09-2019

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння напярэдадні Дня пажылых людзей сустрэлася з актывам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Яна падкрэсліла, што ў Беларусі ўдзяляецца сур'ёзная ўвага падтрымцы грамадскіх арганізацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 


Прадстаўнікі арганізацыі расказалі пра знакавыя праекты, якія рэалізаваны ў абласцях і раёнах да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам, патрыятычнае выхаванне моладзі. 

"Хачу падзякаваць вам за работу, - адзначыла Наталля Качанава. - Усе напрамкі вашай дзейнасці значныя. На з'ездзе прафсаюзаў Прэзідэнт выразна сказаў, што грамадскія арганізацыі - тая апора, на якой трымаецца дзяржава. Прафсаюзныя, ветэранскія, маладзёжныя, жаночыя і іншыя аб'яднанні працуюць на карысць краіны, народа". 

На думку кіраўніка Адміністрацыі, важна, каб людзі, якія выйшлі на пенсію, не заставаліся ўбаку ад падзей, якія адбываюцца, прадаўжалі актыўную дзейнасць. А гэта магчыма ў тым ліку праз удзел у ініцыятывах грамадскіх аб'яднанняў. 

Паводле слоў Наталлі Качанавай, асабліва значна тое, што ветэраны могуць на прыкладзе свайго няпростага жыцця паказаць моладзі, наколькі трэба цаніць мір, спакой і тое, чаго ўдалося дабіцца за гады незалежнасці. 

"Сёння мы па праву можам ганарыцца сваёй краінай. І маё запаветнае жаданне - не як службовай асобы, а як жанчыны, маці, бабулі: каб мае дзеці і ўнукі жылі ў такой краіне, у якой жыву я. У нас ёсць усе магчымасці для рэалізацыі", - падкрэсліла Наталля Качанава. 

Таксама яна звярнула ўвагу на тое, што ўсе праблемныя пытанні знаходзяцца на кантролі. Штогод у Адміністрацыю Прэзідэнта прыходзіць каля 25 тыс. зваротаў. "Прэзідэнт не раз паўтараў, што галоўнае - справядлівасць ва ўсім, справядлівае стаўленне да людзей", - адзначыла Наталля Качанава і папрасіла прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый паведамляць аб недапрацоўках мясцовых улад. 

"Людзі пішуць, шукаюць дапамогі і падтрымкі ў Прэзідэнта, але ж ёсць шмат кіраўнікоў на месцах, якія могуць і павінны вырашаць пытанні. Калі вы гэта бачыце, своечасова інфармуйце", - дадала кіраўнік Адміністрацыі. У цэлым Наталля Качанава падкрэсліла, што ў Беларусі выбудавана дзейсная сістэма сацыяльнай падтрымкі ветэранаў і пажылых людзей. 

Асобна была закранута тэма маючай адбыцца электаральнай кампаніі. Традыцыйна Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў прымае актыўны ўдзел у выбарах, вылучае сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. "Гэта важнае палітычнае мерапрыемства. Неабходна сфарміраваць дзейсны парламент, які будзе выконваць пастаўленыя задачы. Тая актыўнасць, якая ёсць у людзей старэйшага пакалення, дарагога варта. Гэты запал яны павінны перадаць моладзі", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў аб'ядноўвае ў сваіх радах каля 2,5 млн ветэранаў вайны і працы. У яго складзе шэсць абласных, Мінская гарадская (на правах абласной), 11 галіновых, 12 гарадскіх, 141 раённая і 6055 пярвічных ветэранскіх арганізацый.

На здымку: Наталля Качанава. /Кар. БЕЛТА/.

Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы