Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-50-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-50-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Навіны - Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

У беларускіх ВНУ ўносяцца змяненні ў навучальны працэс

17-03-2020

У ВНУ Беларусі ўносяцца змяненні ў навучальны працэс, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.


"У Беларусі будуць унесены змяненні ў навучальны працэс устаноў вышэйшай адукацыі. У прыватнасці, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей рэкамендавана скарэкціраваць лекцыйныя заняткі і выкарыстоўваць іншыя формы заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі, у ліку якіх практыкумы, кансультацыі, лабараторныя, - расказала Людміла Высоцкая. - Будзе абмежавана правядзенне навуковых і культурна-масавых мерапрыемстваў. Разам з тым ва ўсіх установах адукацыі павінен быць арганізаваны нармальны навучальны працэс і прыняты неабходныя санітарна-прафілактычныя меры, прадпісаныя органамі санэпіднагляду". Пад асаблівым кантролем будуць знаходзіцца ўсе інтэрнаты - рэкамендавана абмежаваць доступ у іх чужых, узмацніць проціэпідэмічныя мерапрыемствы.

Ва ўсіх установах адукацыі праводзіцца неабходная інфармацыйна-растлумачальная работа. "У выпадку самых малых праяўленняў захворвання неабходна своечасова звярнуцца ў медыцынскую ўстанову або паведаміць аб гэтым медыцынскаму работніку ўстановы адукацыі", - адзначыла прэс-сакратар.

Фота з архіва.

 /Кар. БЕЛТА/.


Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы