Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-10-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Навіны - Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

Зарплату медработнікам у Беларусі да 2025 года плануецца павысіць у два разы

13-08-2019

Зарплату медыцынскім работнікам у Беларусі да 2025 года плануецца павысіць у два разы, што стане сур'ёзным стымулам для таго, каб урачы не ад'язджалі за мяжу. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у інтэрв'ю праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА. 


Паводле слоў Уладзіміра Караніка, праблема ўцечкі кадраў існуе даўно, і з ёй сутыкаецца не толькі Беларусь, але і іншыя краіны, у прыватнасці Польшча. "Праблема існуе, мы працуем над яе вырашэннем. Даручэнне кіраўніка дзяржавы - да 2025 года павысіць зарплату медыцынскім работнікам у два разы. Гэта будзе сур'ёзным стымулам, каб урачы не ад'язджалі", - сказаў ён.

 Міністр заўважыў, што перамяшчэнне медыцынскіх кадраў у Еўропе і ва ўсім свеце - працэс, які не спыніць, ён будзе заўсёды. Разам з тым ёсць і адваротная тэндэнцыя, калі спецыялісты, якія выехалі, вяртаюцца. Уладзімір Каранік спыніўся і на пытанні стымулюючых даплат за высокатэхналагічныя метады лячэння. Раней іх (ад 2 да 2,5 акладу) атрымлівалі толькі ўрачы першай і вышэйшай катэгорый. Згодна з новым палажэннем даплаты прадугледжаны і ўрачам без катэгорыі або з другой катэгорыяй, але крыху ў меншым памеры.

Фота з архіва. /Кар. БЕЛТА/.

Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы