Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-10-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Эканоміка - Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнегандлёвы абарот за 2017 год склаў 8,3 млн. дал. ЗША, што на 0,7 млн. дал. ЗША вышэй за ўзровень 2016 года.

У студзені-снежні 2017 года аб'ём экспартных паставак па раёне склаў 11,9 млн. даляраў. ЗША ці 120,4% да ўзроўню 2016 года, у тым ліку і па прадпрыемствах камунальнай уласнасці і без ведамаснай падпарадкаванасці - 121,3%.

Вартасныя аб'ёмы экспарту ўзраслі пры адгрузцы апаратуры для кіравання электрычным токам - на 127,3%, палатна ворсавага трыкатажнага - на 159,%, малака і вяршкоў нязгушчаных - на 151,4%.

У агульным аб'ёме экспарту раёна доля арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці складае - 23,3%, у рэспубліканскай уласнасці - 0,5%, недзяржаўных юрыдычных асоб - 76,2%.

Краіны СНД займаюць у аб'ёме знешняга тавараабароту раёна - 98,8%, па-за СНД - 1,2%. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі раёна з'яўляюцца: Расійская Федэрацыя - 98,6%, Кыргызстан - 0,13%, Літва - 0,53%, Латвія - 0,14%, Бельгия- 0,44%, Нідэрланды-0,015%, Данія-0 ,07%.

У пералічаныя краіны акрамя РФ ажыццяўляюць пастаўкі прыватнае прадпрыемства ПГПУП «Горсей» (Кіргізія), ТАА «Альянс-Форэст» (Данія, Нідэрланды).

Па-ранейшаму, асноўная доля экспартных паставак прыпадае на ЗП «Дзецкасельскі - Гарадок» (58,6%), ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» (23,3%), СТАА «Ланатэкс» (12,1%).

Суадносіны экспарту тавараў і аб'ёму прамысловай вытворчасці па раёне склала 68%.

Імпарт тавараў павысіўся ў студзені-снежні 2017г. к ўзроўню 2016 года на 52,4% і склаў 3554 тыс.долл. ЗША. Інвестыцыйныя тавары займаюць 42,% у аб'ёме імпарту, прамежкавыя - 54,2%, спажывецкія - 3,9%.

Усе суб'екты гандлю таварамі маюць станоўчае сальда знешнегандлёвага балансу. Сальда знешняга гандлю таварамі па раёне дасягнула 8,33 млн. дал. ЗША, у тым ліку па падпарадкаваных прадпрыемствам 8,28 млн. дал. ЗША.

Аб'ём экспарту паслуг да ўзроўню 2016 года склаў 122,4% ці 459 тыс. дал. ЗША. У экспарце паслуг 68,7% прыпадае на транспартныя паслугі, тэмп росту якіх склаў 42,4%.

Забяспечана выкананне прагнознага задання 105%: ЗАТ «Осотно» (136,9%), ПУП «Паазер'е» (170%), БООР (242,2%), ЗП «Дзецкасельскі-Гарадок» (119,3%), Гарадоцкая ЦРБ (150%). Прыступіў да аказання замежным грамадзянам паслуг у вобласці пасля рэканструкцыі ТОК «Лосвіда» (8,5 тыс. дал. ЗША).

Сальда знешняга гандлю паслугамі станоўчае 200,8 тыс. дал. ЗША.


Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы