Гарадок у вянку Беларусі, або як Гарадоччына адсвяткавала Дзень Рэспублікі і 240-годдзе надання статуса горада Гарадку | Новости района | Русская версия
Герб Республики Беларусь Герб г.Городка Витебской области Городокский районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Приемная райисполкома
Адрес райисполкома:
211573, г. Городок,
ул. Пролетарская, 2
E-mail: gorrik@vitebsk.by
Приёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Телефон "горячей линии":
(8-02139) 4-10-45 ежедневно с 8-00 до 20-00
Официальный сайт в Интернете: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by
Городокщина - прекрасное место для туризма и отдыха!
Наш район - белорусский "северный полюс"!
Один из крупнейших скалодромов в Беларуси
Заслуженный коллектив "Вытокi"
Озеро Берново
Земельные участки
Городокский райисполком
Олений питомник
1
2
3
4
5
6
7
8
Главная - Новости - Новости района

Новости района

Гарадок у вянку Беларусі, або як Гарадоччына адсвяткавала Дзень Рэспублікі і 240-годдзе надання статуса горада Гарадку

12-07-2017
Пранізанае светлымі думкамі людзей, сонечным цяплом, амытае спорным ліпеньскім дажджом, апаэтызаванае добрай песняй свята з нагоды Дня Рэспублікі і 240-годдзя надання статуса горада Гарадку адзначылі 2 ліпеня жыхары і госці райцэнтра.

 Аб тым, што гэта — галоўнае падзея года, сведчыў усеагульны ўздым, масавасць, з якой жыхары горада — ад малых да старых — прыйшлі да мемарыяльнага комплексу «Неўміручасць», на гарадскі стадыён, які стаў галоўнай пляцоўкай правядзення ўрачыстасцяў. Па яго перыметры размясціліся пляцоўкі арганізацый горада і раёна: кожны хацеў унесці часцінку таго добрага, што мае сам, каб парадаваць землякоў: «Працуем! Жывём! Радуемся!» Тысячы людзей, прыйшоўшы на свята з раніцы, увесь дзень, вечар, да апоўначы забаўляліся. Ды наўрад ці каму ўдалося пабываць на кожнай пляцоўцы, убачыць усе сюрпрызы, пачаставацца ўсімі прысмакамі. Да свята горад рыхтаваўся загадзя, вычышчаючы вуліцы, фантануючы творчымі ідэямі, каб самазадаволіцца, здзівіць, выклікаць усмешку, зрабіць так, каб свята зблізіла і запоўнілася надоўга.

Ад святога агню

  Цэнтральная плошча, дзе сабраліся кіраўнікі раёна, высокія госці, прадстаўнікі працоўных і навучальных калектываў, грамадскіх арганізацый, жыхары і госці райцэнтра, напоўнілася гукамі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у выкананні духавога аркестра Віцебскай ваеннай камендатуры.

Да Вечнага агню, ля якога неслі ганаровую варту маладыя падцягнутыя салдаты, была ўскладзена гірлянда славы і вянок ад кіраўніцтва раёна. У гонар абаронцаў Радзімы і яе вызваліцеляў прагучалі залпы салюту. Гэтыя рытуалы нагадвалі, што 3 ліпеня — Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На чале шматлюднай калоны, што рушыла на стадыён, развяваліся сцягі Рэспублікі Беларусь, Віцебскай вобласці і г. Гарадка, якія везлі спецыяльна запрошаныя на мерапрыемства байкеры. За бляскам медзі духавых труб ішлі прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, ГА «Белая Русь», усмешлівыя прыбраныя гараджане з дзецьмі.

У ліку шаноўных гасцей свята былі: генеральны дырэктар расійскай групы кампаній ААТ «АСВТ» (г. Масква) А.П. Асіціс; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь В.В. Мірош; галава адміністрацыі г. Бабаева (Валагодская вобл., РФ) Ю.В. Парфёнаў; заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Гарадка В.С. Асіпенка; намеснік прэзідэнта Некамерцыйнага партнёрства, кіраўніцтва і кантролю «Канцэрн Дзецкасельскі» К.Р. Ястрабава; доктар геаграфічных навук, прафесар, дырэктар інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі НАН Беларусі У.Ф. Логінаў; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, беларускі паэт, перакладчык У.М. Скарынкін; кавалер ордэна Чырвонай Зоркі генерал-маёр авіяцыі У.П. Комлеў і многія іншыя.

- Шлях станаўлення і развіцця нашага горада быў доўгім і не заўсёды лёгкім, — звярнуўся з высокай трыбуны да землякоў, віншуючы іх, старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Пятровіч Карабач. — Гэта святая зямля шчодра паліта потам і крывёй нашых продкаў, якія на смерць змагаліся за мірнае і годнае жыццё. Сімвалічна, што свята горада мы адзначаем напярэдадні галоўнага нацыянальнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое паклала пачатак адраджэнню беларускага народа. Жыхары нашага горада падтрымліваюць курс, выпрацаваны нашай дзяржавай: «За моцную і квітнеючую Беларусь!», накіраваны на ўмацаванне эканомікі краіны, развіццё сацыяльнай сферы, павышэнне дабрабыту народа. Многае зроблена, але многае нам належыць зрабіць. Галоўнае, што на нашай зямлі жывуць працалюбівыя і таленавітыя людзі, якія стараюцца, каб наш край, наша Айчына станавілася прыгажэйшай і багацейшай.

П.П. Карабач выказаў падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, нястомным працаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, палёў і ферм, юнай змене, моладзі Гарадоччыны, усім, хто неабыякавы да сваіх каранёў, культуры, будучыні.
Наш горад пабагацеў на Ганаровых грамадзян. Пасведчанні аб прысваенні гэтага звання старшыня райвыканкама ўручыў Анастасіі Пятроўне Асіціс і Уладзіміру Максімавічу Скарынкіну.

Радасным крокам

  Вялізную цікаўнасць і сімпатыю выклікала наступная дзея свята: урачыстае шэсце прадпрыемстваў і арганізацый, што сёння працуюць на Гарадоччыне. Агульную ўвагу прыцягнуў абярэг Гарадка: доўгі рушнік, фрагменты якога вышыты рукамі адмысловых майстрых, прадстаўніц розных суб’ектаў гаспадарання. Першымі ў калоне ішла наша будучыня, дзеці, разам са сваімі педагогамі, прадстаўляючы аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Сёння ён аб’ядноўвае 707 выхаванцаў дашкольных устаноў, 2086 школьнікаў, 432 педагогі. Выдатнікі вучобы, спартсмены, удзельнікі калектываў самадзейнай творчасці… Гледзячы на іх усмешлівыя твары, гараджане радаваліся: мы маем будучыню!

У шэсці прынялі ўдзел: Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, дзе сёння займаецца 856 навучэнцаў дзённага аддзялення і 258 — завочнага; Гарадоцкая ЦРБ, дзе функцыянуюць хірургічнае, тэрапеўтычнае, дзіцячае, інфекцыйнае, акушэрскае, рэанімацыйнае аддзяленні, раённая паліклініка, сем урачэбных амбулаторый; банкаўскую сістэму прадставілі ААТ «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк», якія аказваюць увесь спектр фінансавых паслуг прадпрыемствам і насельніцтву раёна; прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Гарадоцкім раёне знаходзіць узаемаразуменне з грамадзянамі і прадстаўнікамі гаспадарчых суб’ектаў рэгіёна, будуе надзейныя і доўгатэрміновыя адносіны з партнёрамі, гарантуе ім упэўненасць у заўтрашнім дні; Гарадоцкае райспажыўтаварыства арганізоўвае на тэрыторыі раёна рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, нарыхтоўку сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, вырабляе хлебабулачныя, кандытарскія, швейныя вырабы, аказвае платныя паслугі, займаецца знешнеэканамічнай дзейнасцю; СТЗА «Ланатэкс» з 1996 г. выпускае швейныя вырабы ўласнай вытворчасці, двойчы ўзнагароджана Знакам якасці ХХI ст. Усерасійскай маркі, сёлета ўзнагароджана дыпломам ААТ «Раслегпрам» і АНО «Саюзэкспертыза» за высокія спажывецкія якасці; Гарадоцкі раён газазабеспячэння забяспечвае газавым палівам прадпрыемствы і спажыўцоў, у раёне газіфікавана 11700 кватэр, з іх каля 5000 — прыродным газам, абслугоўвае больш за 200 км падземнага газаправода; РКП «ЦУАСП» — адно з вядучых прадпрыемстваў на тэрыторыі СНД, якое ўтылізуе многія віды авіяцыйных, інжынерных, артылерыйскіх боепрыпасаў; КУВП «ГПКіЦС» займаецца водазабеспячэннем, водаадвядзеннем, цеплазабеспячэннем, тэхабслугоўваннем жылога фонду, утрымлівае палігоны ЦБА, аказвае бытавыя і рытуальныя паслугі; Гарадоцкае ДРБУ-106 утрымлівае, рамантуе і развівае мясцовыя аўтадарогі працягласцю 929,582 км; філіял «Віраўлянскі» ЗП «Дзецкасельскі-Гарадок», утвораны ў 2008 г., мае статус племяннога прадпрыемства, рэалізуе інвестыцыйныя сельскагаспадарчыя праекты; ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» сёлета адсвяткуе 45-гадовы юбілей. Прадукцыя «Мара гурмана» адзначана гран-пры і залатымі медалямі на многіх міжнародных спецыялізаваных выставах. Выпускае яйка курынае, перапялінае, мяса індычкі, прадукцыю раслінаводства.

Немагчыма апісаць усе прыгожа аздобленыя, насычаныя пляцоўкі, на якіх можна было пагасцяваць. Надзвычай вабіў да сябе «Рэтра-гарадок» птушкафабрыкі, музыка на якім не змаўкала з рання да цямна. Вясельны салон арганізавалі ГПКіЦС, ЗАГС і райаб’яднанне прафсаюзаў. Яны вельмі ўдзячныя за бясплатны пракат вясельных сукенак для парада нявест салону «Таццяна» (г. Віцебск). Дом рамёстваў і фальклору расстараўся на сувеніры ручной работы, райспажыўтаварыства — на арганізацыю пунктаў грамадскага харчавання і гандлю…

«Мы — разам!»

 Гэты прафсаюзны дэвіз  гучаў на працягу вячэрняй праграмы. Яе цэнтральнай падзеяй стала рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя ФПБ, падораная ёю Гарадку ў знакавы дзень. Падобнае мерапрыемства праходзіла ў нас ў 2015 г., напярэдадні Дня міру. На гэты раз лідараў прафсаюзнага руху, прадстаўнікоў працоўных дынастый, настаўнікаў і маладых спецыялістаў мы ўшаноўвалі ў Дзень горада.

- За плённую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Гарадоцкага раёна падзякамі ФПБ узнагароджваюцца: былы намеснік старшыні райвыканкама Н.А. Бурунова; сакратар раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў А.П. Казакова, намеснік старшыні райвыканкама, сустаршыня раённага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях Т.А. Варанко; дырэктар РКП «ЦУАСП» С.В. Баценька. — перадавала ўзнагароды старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І.А. Дарошчанка.

Агульны стаж працоўнай дынастыі Жабіла ў Гарадоцкім лясгасе складае больш за 116 год. Яе заснавальнік — Дзяніс Аляксандравіч. Трое яго сыноў — Уладзімір, Леанід і Дзмітрый, трое ўнукаў — Юрый, Аляксандр, Алег, праўнук Валерый знаходзіліся і знаходзяцца на самым добрым рахунку на прадпрыемстве, з якім яны звязалі свой лёс. Заснавальнікі педагагічнай дынастыі Далговых-Арбузавых, агульны стаж якой ва ўстановах адукацыі раёна складае 136 год, — Аляксей Афанасьевіч Далгоў і яго жонка Таццяна Фёдараўна Арбузава. Яе брат Уладзімір, дачка Вераніка і яе муж Юрый Калашнікавы, а таксама ўнучка Дар’я абралі педагагічную ніву. Удалыя тандэмы настаўнікаў і маладых спецыялістаў склаліся ў філіяле «Віраўлянскі» — А.Л. Раманятаў і В.А. Старавойтаў; Гарадоцкім РЭСе — М.А. Смалякоў і Е.Ю. Белахвостаў; Гарадоцкай ЦРБ — Л.П. Кузьменка і Н.М. Кузьменка. Перадаючы свае навыкі і сакрэты майстэрства малодшым таварышам, вопытныя спецыялісты гадуюць сабе годную змену.  

Творчыя падарункі для іх і для ўсіх святкуючых падрыхтавалі лепшыя калектывы і выканаўцы г. Гарадка, госці — пераможцы конкурсу ФПБ «Новыя галасы — для любімай краіны», зоркі беларускай эстрады Саша Нэма, Вольга Плотнікава, Глеб Лапіцкі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева.
Артыстам апладзіравалі больш за дзве тысячы ўдзячных гледачоў. За тое, што жартавалі, размаўлялі на роўных, дарылі добры настрой, ім дарылі кветкі, у тым ліку — і букет ад райаб’яднання прафсаюзаў, кіраўніцтва раёна. Асабліва заўзятыя гледачы панеслі дадому сімвалы акцыі — дэкаратыўных буслікаў, уручаных спевакамі.

На высокім уздыме быў сустрэты заключны, гучны і яркі, акорд свята — шыкоўны працяглы феерверк. Кветкі з агню, што распускаліся ў начным небе, асвятлялі вялізны натоўп людзей на стадыёне і вакол яго. Кожную ўспышку суправаджаў гук агульнага адабрэння, вочы гарадакчан і гасцей горада ззялі захапленнем. Так, свята адбылося. Свята ўдалося! Да выканання працоўных будняў пасля яго людзі прыступілі з ахвотай і натхненнем — дзеля новых перамог.
Святлана Якаўлева, "Гарадоцкi веснiк".
Фота аўтара.
Справочная информация

Интернет-ресурсы