Герб Республики Беларусь Герб г.Городка Витебской области Городокский районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Приемная райисполкома
Адрес райисполкома:
211573, г. Городок,
ул. Пролетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не является электронным обращением)
Приёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Телефон "горячей линии":
(8-02139) 4-10-45 ежедневно с 8-00 до 20-00
Один из крупнейших скалодромов в Беларуси
Городокский райисполком
Городокщина - прекрасное место для туризма и отдыха!
Озеро Берново
Заслуженный коллектив "Вытокi"
Олений питомник
Наш район - белорусский "северный полюс"!
Земельные участки
1
2
3
4
5
6
7
8
Главная - Новости - Новости района

Новости района

Міні-інтэрнет-праект “Зямля, дзе ўтульна сэрцу” рэалізуе Гарадоцкая цэнтральная раённая бібліятэка

06-02-2019

У жыцці кожнага чалавека ёсць куточак, успаміны аб якім на працягу ўсяго жыцця захоўваюцца ў сэрцы. Бяскрайнія рэкі, блакітныя азёры-люстэркі, шумныя дубровы, звонкія крыніцы — так і вабіць да сябе прыгажосць роднага краю.


Год малай радзімы – добрая нагода звярнуць увагу на родныя мясціны. І на тых, хто сваёй творчасцю, душэўнай неабыякавасцю дае гэтым месцам другое жыццё.

Гарадоцкая цэнтральная раённая бібліятэка ў рамках праекта “Зямля, дзе ўтульна сэрцу” прымае вершы, эсэ, паданні альбо апавяданні, прысвечаныя гораду Гарадку, Гарадоцкаму раёну. Прадстаўленыя матэрыялы размяшчаюцца на сайце Гарадоцкай сеткі публічных бібліятэк. Спасылкі на іх публікуюцца ў сацыяльных сетках “Одноклассники”, “ВКонтакте” для азнаямлення як мага большай колькасці карыстальнікаў. У канцы 2019 - пачатку 2020 года аддзелам бібліятэчнага маркетынгу будзе выдадзены літаратурны альманах з аўтарскімі паэтычнымі творамі і работамі малай прозы.

Удзельнічаць у праекце могуць жыхары горада Гарадка і Гарадоцкага раёна ўсіх узростаў.

Дасланыя на конкурс матэрыялы павінны адпавядаць тэматыцы, мець годную мастацкую якасць і не мець апісанняў гвалту, расавай або рэлігійнай варожасці, лаянак і схаванай рэкламы. Творы прымаюцца на беларускай і рускай мовах, яны не павінны мець аб'ём больш, чым 3500 знакаў. Аўтары нясуць персанальную адказнасць за змест матэрыялаў. Меркаванне работнікаў бібліятэкі можа не супадаць з меркаваннем аўтара. Творы назад не вяртаюцца. Бібліятэка пакідае за сабой права выбару матэрыялаў для публікацыі і не нясе адказнасць за парушэнне аўтарскіх праў.

Творчыя работы прымаюцца на электронных носьбітах у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу альбо дасылаюцца па адрасу gorodok_cb@tut.by с пазнакай “Зямля, дзе ўтульна сэрцу”

Палажэнне конкурсу вы знойдзеце на сайце бібліятэкі  http://gcb.belcult.by/index.php/component/k2/item/588-zjamlja-dze-utulna-sjercu

Справочная информация

Интернет-ссылки