Герб Республики Беларусь Герб г.Городка Витебской области Городокский районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Приемная райисполкома
Адрес райисполкома:
211573, г. Городок,
ул. Пролетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не является электронным обращением)
Приёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Телефон "горячей линии":
(8-02139) 4-10-45 ежедневно с 8-00 до 20-00
Заслуженный коллектив "Вытокi"
Один из крупнейших скалодромов в Беларуси
Земельные участки
Наш район - белорусский "северный полюс"!
Городокщина - прекрасное место для туризма и отдыха!
Городокский райисполком
Олений питомник
Озеро Берново
1
2
3
4
5
6
7
8
Главная - Новости - Новости района

Новости района

Свята прыйшло — гасцей прывяло

04-06-2019

Раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас-2019», якое прайшло ў мінулую суботу, 1 чэрвеня, ужо 11 раз і стала візітоўкай нашага гасціннага краю, у гэтым годзе змяніла сваю лакацыю. З цэнтра горада яно перайшло ва ўрочышча Вараб’ёвы горы. Тэматычныя пляцоўкі і выставы разгарнуліся на бас-востраве і ля возера. У гэтым годзе дата правядзення вераніцынскага фэсту супала з Міжнародным днём аховы дзяцей, таму асаблівая ўвага была нададзена менавіта самым маленькім гасцям свята. Адусюль гучала вясёлая музыка, хлопцы і дзяўчаты ў народных уборах, прыемны пах шашлыкоў і юшкі, добрае надвор’е дадавалі ўсім удзельнікам мерапрыемства добрага настрою і жадання як мага больш часу правесці ў вясёлай кампаніі сяброў і знаёмых.


Пад блакітным гарадоцкім небам

— Тое, што свята ў гэтым годзе праходзіць на новым месцы — гэта выдатна, — адзначыў ганаровы госць «Гарадоцкага Парнаса» старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. — Выдатна, што на Гарадоцкай зямлі нарадзіўся такі таленавіты чалавек як Канстанцін Вераніцын, выдатна, што землякі памятаюць і шануюць яго. Спадзяюся, што фэст пройдзе ў цёплай атмасферы, будуць гучаць песні, вершы, фальклорныя творы.

Са святам народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору прысутных павіншавалі старшыня райвыканкама Пётр Карабач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мірош, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі. Яны аднымі з першых прайшліся па бас-востраве, дзе свае панадворкі і тэматычныя пляцоўкі размясцілі руплівыя гаспадары і гаспадыні — прадстаўнікі сельскіх Саветаў, калектывы ўстаноў і прадпрыемстваў раёна.

«Ці знаў хто з вас,  браткі, Тараса?»

Галоўнымі героямі свята, безумоўна, сталі наш знакаміты зямляк, які ў сваёй парадыйнай паэме, што доўгі час заставалася ананімнай, перанёс звычайнага палясоўшчыка Тараса на гару Парнас, Канстанцін Вераніцын і яго неўміручы твор, які і сёння ўваходзіць у школьную праграму, прымушае, то пасміхацца, то сур’ёзна задумацца: а што на самой справе хацеў сказаць паэт. У гэтым годзе Гарадоччына адзначыла 185-годдзе са дня нараджэння аўтара паэмы. З гэтай нагоды была арганізавана і праведзена літаратурна-музычная праграма з удзелам вядомых паэтаў і творчых калектываў. Так, перад прысутнымі выступілі член Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» Франц Сіўко, паэт-гумарыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат прэміі ім. К. Крапівы за творы сатыры і гумару, перакладчык з рускай, польскай і ўкраінскай моў Міхась Мірановіч, празаік, паэтэса, гумарыст, публіцыст, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Анастасія Лазебная, член Саюза пісьменнікаў СССР і Расіі, аўтар 10 кніг паэзіі і шматлікіх публікацый у зборніках, часопісах, альманахах, які сёння жыве ў аг. Верамееўка Гарадоцкага раёна, Аляксандр Лісняк. Наша зямлячка таленавіты празаік, паэт, публіцыст, лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Саюзнай дзяржавы, аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы Наталля Саветная прэзентавала свой новы сацыяльна-публіцыстычны раман «Угадывай любящим сердцем», што зусім нядаўна пабачыў свет у Санкт-Пецярбурзе.

У флэш-мобе пабытовых танцаў «Скокі ва ўсе бокі» прынялі ўдзел танцавальныя пары ад мала да вяліка. Ногі самі ішлі ў пляс, і далучыцца да вясёлых скокаў змог кожны жадаючы. Для гасцей мерапрыемства знакамітую паэму Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе» інсцэніравалі навучэнцы тэатральнага аддзялення Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Аляксандра Бязгінава.

«Гарадоччына ў мініяцюры»

Удзельнікі і госці «Гарадоцкага Парнаса» змаглі убачыць самыя знакамітыя архітэктурныя пабудовы раёна, макеты якіх спецыяльна да свята падрыхтавалі калектывы ўстаноў раёна. Нялёгка было вызначыць лепшых сярод лепшых. Тым больш, што з першага позірку было зразумела, что аўтарам давялося аддаць нямала часу, каб рэалізаваць свае ідэі.

Першае месца журы прысудзіла Бычыхінскай сярэдняй школе, работнікі якой зрабілі мініяцюру Храма Святой Вялі­капакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы Вязняў у в. Бычыха. Другое месца заняла творчая работа настаўнікаў СШ № 1 і СШ № 2 г. Гарадка. Педагогі зрабілі макет Святаўзнясенскай царквы ў в. Кабішча. Трэцяе месца занялі калектывы ТЦСАН Гарадоцкага раёна і Езярышчанскай сярэдняй школы. Сацыяльныя работнікі прадставілі на конкурс міні-версію паштовай станцыі ў в. Кузьміно, а педагогі з Езярышча выканалі ў мініяцюры мясцовы Храм Успення Прасвятой Багародзіцы.

А на нашым панадворку

Бас-востраў на адзін дзень стаў месцам, дзе за некалькі гадзін можна было «прагуляцца» па ўсім раёне, пагутарыць з людьмі, што жывуць у яго розных куточках. У маляўнічым лесе размясціліся панадворкі сельсаветаў, устаноў і прадпрыемстваў Гарадоччыны. На ўваходзе арганізатары кожнаму прапаноўвалі прайсці праз мытню і праверыць здароўе. Гаспадары кожнага панадворка імкнуліся запрасіць да сябе, прапаноўвалі гасцям стравы і напоі традыцыйнай беларускай кухні, дэманстравалі свае «разыначкі»: Віраўлянскі сельсавет, напрыклад, запрашаў усіх жадаючых у баню з духмянымі венічкамі, Бычыхінскі — да цешчы на бліны, а Стадалішчанскі — паправіць здароўе з дапамогай народных сродкаў. Нельга было прайсці каля кветкавага панадворка, што разбіў Мяжанскі сельсавет, і не сфатаграфавацца ў арыгінальнай, яркай фотазоне. А з Езярышча ў Гарадок прыехаў… сапраўдны цыганскі табар, які заклікаў жадаючых закружыцца ў віхуры энергічнага танца. Лепшым быў названы рыбацкі нападворак Першамайскага сельсавета, на другім месцы — чайны панадворак з Пальмінкі, на трэцім — мядовы панадворак Даўгапольскага сельсавета. Сярод устаноў і прадпрыемстваў журы і госці адзначылі панадворак птушкафабрыкі, дзе прапаноўвалі і падсілкавацца, і тут жа пазбавіцца ад лішніх калорый — патанчыць пад энергічныя папулярныя матывы. Запамінальныя панадворкі падрыхтавалі работнікі ГДАТК і аддзела па адукацыі райвыканкама, яны занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Самы смачны конкурс

Юшкавары з устаноў і прадпрыемстваў раёна прапанавалі гасцям раённага свята паспытаць духмяную і смачную юшку. Арганізатарамі самага смачнага конкурсу выступілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, РА РГА «Белая Русь» і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Гран-пры сырод кухараў занялі работнікі аддзела па адукацыі. За самы арыгінальны рэцэпт журы адзначыла юшку ГПКіЦС, а за самы арыгінальны рыбны суп — лясгас. Узнагароду за лепшае афармленне хаціны рыбака атрымалі гарадоцкія медыкі, а за лепшую прэзентацію стравы — работнікі райветстанцыі. За разнастайнасць прадстаўленых страў узнагарожданы ТЦСАН. Самым хуткім юшкаварам і адначасова самым крэатыўным кіраўніком-юшкаварам быў названы дырэктар КУСГП ім. Свярдлова Уладзімір Пупышаў.

«Мама, тата, я — разам мы спартыўная сям’я»

Спартландыя пад такой назвай прайшла падчас вераніцынскага фэсту на лыжаролернай трасе. За пачэсны тытул самай спартыўнай змагаліся шэсць гарадоцкіх сем’яў. Спачатку каманды прадэманстравалі свае візітоўкі, правялі размінкі, а потым пачалося самае цікавае. Арганізатары пастаралі­ся, каб у прапанаваных спаборніцтвах бацькі і іх дзеці змаглі паказаць не толькі спартыўныя здольнасці, але і пачуццё гумару, уменне працаваць у камандзе і разумець адзін аднаго нават без слоў. Лепшай стала каманда сям’і Мікалая, Ірыны Шалупкіных і іх дачушкі Паліны пад назвай «Смяшарыкі» з лясгаса. Зусім крыху ім саступілі астатнія удзельнікі спартландыі: Дзмітрый і Аліна Гваздзёвы з дачкой Дзіянай (каманда «Міна», ЦУАСП), Аляксандр і Анастасія Сафонавы з сынам Іванам («Патрыёт», в/ч), Аляксандр і Наталля Прыбыльновы з сынам Сяргеем («Дружба», в/ч), Аляксандр і Антаніна Лаўрэнавы з дачкой Анастасіяй («Пламя», гаргаз), Ігар і Ірына Кузьміны з сынам Матвеем («Кузякі», дз/с № 2 г. Гарадка).

Лепшыя экалагічныя арт-аб’екты

На раённым свяце «Гарадоцкі Парнас-2019» падвялі вынікі конкурсу на лепшы экалагічны арт-аб’ект. Першае месца раздзялілі паміж сабой яго ўдзельнікі з птушкафабрыкі, Гарадоцкага ГДАТК і ЦДзіМ. Людзі менавіта з гэтых калектываў змаглі ў першую чаргу стаць аўтарамі арыгінальных ідэй, як з экалагічна чыстай або другаснай сыравіны зрабіць арт-аб’ект, што прыцягне ўвагу, а потым гэтую задумку на «выдатна» реалізаваць. Так, калектыў ЦДзіМ прызнаўся ў любові да роднага Гарадка і прыроды ўвогуле: выканаў кампазіцыю «Сэрца з яблыкам». Майстры з птушкафабрыкі выбралі ў якасці матерыялу для свайго вырабу дрэва, а работнікі каледжа — зрабілі унікальную металічную лаўку для закаханых.

Гарадакчане і тыя, хто наведаў наш горад падчас раённага свята «Гарадоцкі Парнас-2019», пакідалі ўрочышча Вараб’ёвы горы, забіраючы з сабой толькі добры настрой і яркія, пазітыўныя эмоцыі, якія будуць грэць і надаваць энергіі да наступнага вераніцынскага фэсту.

Любоў ШЛЯЙКО, "Гарадоцкi веснiк".

№42 пол 1-4

№42 пол 1-2№42 пол 1-3№42 пол 1-7№42 пол 1-5


Справочная информация

Интернет-ссылки