Герб Республики Беларусь Герб г.Городка Витебской области Городокский районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Приемная райисполкома
Адрес райисполкома:
211573, г. Городок,
ул. Пролетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не является электронным обращением)
Приёмная: (8-02139) 4-10-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Телефон "горячей линии":
(8-02139) 4-10-45 ежедневно с 8-00 до 20-00
Городокщина - прекрасное место для туризма и отдыха!
Городокский райисполком
Заслуженный коллектив "Вытокi"
Олений питомник
Наш район - белорусский "северный полюс"!
Озеро Берново
Один из крупнейших скалодромов в Беларуси
Земельные участки
1
2
3
4
5
6
7
8
Главная - Новости - Новости района

Новости района

З юбілеем!

07-06-2019

Сёння спаўняецца 80 год нашаму знакамітаму земляку, паэту і перакладчыку, члену Саюза пісьменнікаў Беларусi, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы і Нацыянальнай прэміі Італіі, ганароваму грамадзяніну Гарадоцкага раёна Уладзіміру Максімавічу Скарынкіну. 


 Уладзімір Максімавіч нарадзіўся ў Віцебску. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай  вайны яго бацьку накіравалі на працу ў Гарадок. Тут, непадалёку ад чыгункі, ён пабудаваў хату, у якую і перавёз сям’ю. А потым  адсюль і быў накіраваны на фронт. Але вярнуцца яму не было наканавана: бацька паэта крыху не дачакаўся перамогі, загінуў 16 красавіка 1945 г. і пахаваны ў брацкай магіле на Зеелаўскіх высотах недалёка ад Берліна. Старшага брата нашага знакамітага земляка Пятра ў час вайны вывезлі ў Германію. А маленькі Валодзя з матуляй да канца вайны былі вязнямі працоўнага лагера ў   
г. Бромберг, Германія.

Пра Вялікую Перамогу Уладзімір Максімавіч кажа наступнае: «Я помню, як каляровыя ракеты ў прыцемкі ўзляцелі, букеты, і маці са слязамі на вачах мяне ўзняла высока на руках. Дзень Перамогі з таго часу для мяне — самае вялікае свята, свята са слязамі на вачах». Затым сям’я вярнулася ў Гарадок. Пасля заканчэння з залатым медалём сярэдняй школы № 2 У. Скарынкін паступіў у Рыжскае Чырвонасцяжнае вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае ваеннае вучылішча ім. К.Я. Варашылава, а скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі, які быў створаны на базе вучылішча. Пасля атрымання адукацыі будучы паэт прыехаў працаваць на радзіму. Дзевяць год быў інжынерам у Мінскім аэрапорце, 12 — начальнікам аварыйна-выратавальнай службы Беларускага упраўлення грамадзянскай авіяцыі.

Сваю першую кнігу «Буслы над аэрадромам» паэт выдаў у 1969 годзе. Уладзімір Максімавіч Скарынкін – аўтар зборнікаў лірыкі: “Гукавы бар’ер” (1972); “Дазвольце ўзлёт (1975); “Чацвёрты разварот” (1979); “Вугал атакі” (1983); “Пасадачныя агні” (1985); “Выратавальны плыт” (1988); “Размова на парозе” (1991); “Лосвіда” (1993); “Апошняе слова” (1994). Аўтар паэм “Насустрач веку”, “Сляпыдождж”, “Высокае сонца”, “Узнясенне”, “Астральны знак Францыска”. Напісаў  кніжкі для дзяцей: “Канікулярная ангіна” (1991); “Падарожжа ў Крайшарад” (1993); “У карэце па белым свеце” (2000), “Дзе і як жыве Нептун?” (2014). 

Асобную старонку ў творчай біяграфіі паэта займаюць шматлікія пераклады паэтычных твораў, у тым ліку «Боскай камедыі» Дантэ, за якую ў 2000 г. яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.

 Спадчына нашага знакамітага земляка  разнастайная і шматгранная, яму падуладная любая тэма. Але асабліва ярка ў яго вершах адчуваецца павага да гісторыі народа, да бацькоўскай зямлі. Часта ўяўленне пераносіць паэта ў апаленае вайной дзяцінства, што прайшло ў фашысцкай няволі.

Да юбілею Уладзіміра Скарынкіна на другім паверху файе культурна-асветніцкага цэнтра “Гарадок” наладжана выстава “Песні, шчырыя і празрыстыя, асцярожна людзям нясу…”. Гэта выстава-апавяданне аб жыцці і творчасці пісьменніка-земляка, на якой прадстаўлены паэтычныя зборнікі, артыкулы з газет, буклеты. Сардэчна запрашаем усіх, хто ганарыцца і цікавіцца творчасцю нашага знакамітага земляка наведаць выставу, пазнаеміцца з электроннымі дакументамі, якія змяшчаюць музычныя творы, перакладзеныя на вершы паэта, а таксама фотаздымкі і відэаматэрыялы з архіва Уладзіміра Скарынкіна.

Ад усіх жыхароў раёна  шчыра віншуем  Уладзіміра Максімавіча з Днём нараджэння, выказваем словы ўдзячнасці за шчырую  любоў да сваёй малой радзімы і жадаем юбіляру здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сямейнага дабрабыта і плённай творчай працы.

Справочная информация

Интернет-ссылки