Навіны рэгіёна і раёна
04.03.2024
У нашы дні, дзякуючы людзям у пагонах, на вуліцах спакойна і мірна. Патрульна-паставая служба, крымінальны вышук, наркакантроль, аддзел аховы правапарадку, ДАІ, «пашпартны стол», група рэжымна-сакрэтнай дзейнасці. Гэтыя і іншыя падраздзяленні працуюць з адзінай мэтай-забяспечыць грамадскую бяспеку і недатыкальнасць людзей.
З прафесійным святам радавы і афіцэрскі склад раённага аддзела міліцыі павіншавала старшыня райвыканкама Ірына Палякова.
Начальнік Гарадоцкага РАУС Андрэй Патапенка павіншаваў калег і правёў урачыстую цырымонію ўзнагароджання. Словы ўдзячнасці прагучалі і для ветэранаў органаў унутраных спраў.
З прафесійным святам радавы і афіцэрскі склад раённага аддзела міліцыі віншавалі кіраўнікі грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і арганізацый.
Для супрацоўнікаў быў арганізаваны святочны канцэрт.
Да спіса