Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
У межах ХХХ Дня беларускага пісьменства прайшоў раённы фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас -2023”
05.09.2023

У межах ХХХ Дня беларускага пісьменства прайшоў раённы фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас -2023”

 Распачаўся фестываль з яго традыцыйнай літаратурнай імпрэзы “Вераніцынская зорка”, якая падарыла аматарам паэтычнага слова сустрэчу з цікавымі аўтарамі. Сваю творчасць прадставілі член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Саюзнай дзяржавы Н.В. Саветная, член Саюза пісменнікаў Беларусі А.Я Герашчанка, С.М.Студзянцова, І.І Шматкоў. Госцем літаратурнага Парнаса стала галоўны рэдактар мастацка-публіцыстычнага часопіса “Берега” Л.Давыдзенка з г.Калінінграда.

У межах фестывалю адбылася прэзентацыя кніг “Гарадоцкі край” і “Рака памяці” з удзелам галаўнага рэдактара выдавецтва “Беларусь” Языковіч Л.У. і галоўнага спецыяліста галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абалвыканкама Дзядзінкінай С.У. Да спіса