Праграма складалася з тэатралізаванага прадстаўлення, тэматычных гульняў і забаў, кірмашу-продажу сувеніраў і нацыянальных страў.
Галоўнай падзеяй свята стаў раённы конкурс па выпечцы бліноў сярод арганізацый і прадпрыемстваў. Аўтары пышных ласункаў не паскупіліся на майстэрства і фантазію, стварыўшы не толькі смачныя, але і крэатыўна аформленыя кулінарныя кампазіцыі. Пераможцам жа стала каманда прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак.
Заняткаў па душы знайшлося на свяце ўсім-і дзецям, і дарослым. Работнікі культуры пастараліся, каб ніхто з гарадочан не сышоў са свята без добрага настрою.
Праводзілі зіму па ўсіх традыцыях народнага жанру-спаленнем пудзіла Масленіцы. Рытуальная лялька згарэла, попелам развеяўшы ў паветры назапашаную ў душы сум і абудзіўшы прыроду да новага жыцця.