Паважаныя
гарадакчане і госці раёна!
Прыміце
віншаванні з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства з'яўляецца
ўрачыстасцю беларускага духа, сімвалам нашай згуртаванасці і вернасці роднай
зямлі. Менавіта ў адзінстве наша сіла і рэзерв для далейшага развіцця мірнай,
суверэннай і квітнеючай краіны. Бо калі мы адзіныя, нам пад сілу рашэнне любых
задач, дасягненне ўсіх пастаўленых мэт.
Урокі мінулага паказваюць, што мы - моцная
краіна. Вера ў свае сілы, самаахвярнасць, патрыятызм беларускага народа
з'яўляюцца трывалым падмуркам для далейшага развіцця нашай Радзімы. Мы мусім
шанаваць сваю гісторыю, традыцыі, якія з пакалення ў пакаленне перадаваў
беларускі народ. Сіла нацыі - у яе адзінстве. Толькі аб'яднаўшы намаганні і
згуртаваўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў