Народны хор ветэранаў "Кацюша" раённага Цэнтра культуры годна прадставіў раён на першым этапе абласнога конкурсу "Не старэюць душой ветэраны"
22.02.2026
Мерапрыемства адбылося на базе філіяла Палаца культуры чыгуначнікаў у рамках XVII Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў.
Заключныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць у маі бягучага года ў Мінску, дзе стануць вядомы канчатковыя вынікі. Калектыў прадэманстраваў высокае выканальніцкае майстэрства і творчы патэнцыял удзельнікаў.
Жадаем нашым землякам невычэрпнай энергіі і поспехаў у далейшых этапах спаборніцтваў і спадзяемся на іх перамогу ў фінале.