Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Зуева правяла нараду са старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў

23.01.2026
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Зуева правяла нараду са старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў
Асноўным пытаннем парадку дня стала гандлёвае абслугоўванне сельскага насельніцтва.

Святлана Леанідаўна падкрэсліла, што работа па забеспячэнні стабільнага функцыянавання аўтамагазінаў знаходзіцца на пастаянным кантролі раённых службаў і органаў улады.

Таксама на нарадзе былі разгледжаны актуальныя пытанні жыццезабеспячэння сельскіх тэрыторый: стан вулічнага асвятлення, арганізацыя расчысткі населеных пунктаў ад снегу ў зімовы перыяд, а таксама своечасовае забеспячэнне насельніцтва дровамі.

Старшыням сельвыканкамаў дадзены адпаведныя даручэнні па аператыўным рэагаванні на пытанні і ўзмацненні ўзаемадзеяння з жыхарамі.

#ДзеньРоднагаСвайго
© ГОРОДОКСКИЙ РАЙОННЫЙ
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2026.