Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Электронныя звароты

Электронныя звароты

Да ўвагі грамадзян!


З 2 студзеня 2023 года звароты грамадзян і юрыдычных асоб падаюцца праз рэспубліканскую аўтаматызаваную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб." https://обращения.бел/.

Абскарджанне адказаў на звароты

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.

Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар( больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.