Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
19.05.2020

Коласаўскі тэатр пакажа анлайн "Дзікае паляванне караля Стаха"

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадаўжае паказ спектакляў у сваёй групе "Укантакце", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.


Тэатральная праграма на гэтым тыдні абяцае быць насычанай. 18 мая паказалі пастаноўку "Несцерка" Віталя Вольскага. Гэта візітная картка тэатра, спектаклю спаўняецца 79 гадоў на коласаўскай сцэне. У запісе галоўную ролю выконвае народны артыст Беларусі і СССР Фёдар Шмакаў.


Сёння гледачоў чакае "Жаніцьба" Мікалая Гогаля (запіс 1996 года), 20 мая пройдзе трансляцыя пастаноўкі "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча (2015), 21 мая - "Дом Бернарды Альбы" Федэрыка Гарсіі Лоркі (2013), 22 мая - "Муж і жонка" Аляксандра Фрэдры (2006). 23 мая пакажуць "Ліфт" Юліі Чарняўскай (2013), 24 мая - "Дыліжанс" Уладзіміра Кандрусевіча (2014 год). Доступ да прагляду адкрыты з 8.00 да 23.00.


Спектаклі Коласаўскага тэатра ў сацсетцы аматары сцэнічнага мастацтва могуць глядзець з пачатку мая. Публіцы прадстаўлена ўжо 17 пастановак паводле твораў беларускіх і замежных аўтараў.


Фота kolastheatre.by  


/Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/.



Да спіса