Па выніках работы за 2023 год гонару
называцца лепшымі на Гарадоччыне ўдастоены прадпрыемства кацельняў і цеплавых
сетак, цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння, дзіцяча-юнацкая
спартыўная школа, а таксама 16 перадавікоў вытворчасці і сацыяльна-культурнай
сферы Гарадоцкага раёна.
Гарадоцкі раён славіцца працавітымі і
таленавітымі людзьмі. Свой патрыятызм кожны з вас пацвярджае штодзённай
карпатлівай працай. НАПЯРЭДАДНІ Першамая мы ўшаноўваем лепшых работнікаў розных
сфер па выніках 2023 года, — звярнулася да прысутных Ірына Палякова.