Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
17.06.2020

У Віцебскай вобласці створана 750 участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта

У Беларусі і за мяжой створана 5 767 участкаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.


У Брэсцкай вобласці створана 910 участкаў для галасавання, у Віцебскай - 750, у Гомельскай - 997, у Гродзенскай - 656, у Мінскай - 992, у Магілёўскай - 731, у Мінску - 687.


У санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, сфарміраваны 231 участак, у воінскіх часцях - 13, за межамі Беларусі - 44.


У Беларусі да 21 чэрвеня прадаўжаецца вылучэнне кандыдатаў у члены ўчастковых выбарчых камісій. Сваіх прэтэндэнтаў могуць прапаноўваць палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне. Дакументы падаюцца ў раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі.


Тэрытарыяльныя камісіі на выбарах ужо сфарміраваны. У іх складзе 1989 чалавек, 1095 з іх (55,05 працэнта) прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Ад партый у камісіі ўключаны 152 чалавекі (7,64 працэнта), ад працоўных калектываў - 101 (5,08 працэнта), ад грамадзян, якія падалі заявы, - 641 (32,23 працэнта).


Фота з архіва.


 /Кар. БЕЛТА/.


Да спіса