Удзел прынялі кіраўніцтва раёна, дэпутат
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэй Балыш, прадстаўнікі
прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных устаноў Гарадоцкага раёна.
Дзень
Перамогі быў, ёсць і будзе для нашага народа святым. Мы памятаем кожнага, хто
загінуў у той вайне, хто граміў ворага на фронце, вёў з ім барацьбу ў шэрагах
партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў.
Удзячныя тым, хто беражліва захоўвае і перадае памяць пра подзвіг, - звярнулася
ў сваім выступленні да прысутных Ірына Палякова, старшыня райвыканкама.