Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім

Свята народнага творчасці, беларускай паэзіі і фальклору "Гарадоцкі Парнас"

З 1998 года ў г. Гарадку традыцыйна ў першых днях чэрвеня праводзіцца свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас", прысвечанае знакамітаму паэту-земляку Канстанціну Вереницыну, аўтару паэмы "Тарас на Парнасе".


У праграме свята яркія канцэрты з удзелам творчых калектываў раёна і гасцей з вобласці, майстар-класы народных умельцаў, выставы вырабаў народнай творчасці «Тарасаўскія панадворкі», нацыянальная кухня «Тарасаўскія прысмакі». Традыцыйна ў рамках свята праводзіцца аўтобусная экскурсія па вераніцынскіх месцах.


Цікавым і пазнавальным з'яўляецца правядзенне свята паэзіі і песні «Вераніцынская звязда», у якім прымаюць удзел знакамітыя пісьменнікі і паэты, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, мясцовыя паэты, аматары паэтычнага слова, народныя фальклорныя калектывы. За сваю гісторыю на свяце выступалі паэт Уладзімір Скарынкін, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі», паэтэса, пісьменніца Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка, паэт, перакладчык, беларускі паэт і празаік Папковіч Уладзімір Антонавіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыс Паўлавіч Бележенко, паэтэса, пісьменніца, сябра "Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расеі» Наталля Саветная і многія іншыя.