Паважаныя сябры!
Рады вітаць усіх, хто наведаў афіцыйны інтэрнэт-сайт Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта!
Гарадоччына – гэта развіваючыся раён Віцебскай вобласці, размешчаны ў 30 кіламетрах ад абласнога цэнтра, які здаўна славіцца сваім галоўным багаццем – добрымі, кахаючымі і працавітымі людзьмі, што шануюць сваю малую радзіму.
Багатая гістарычная і культурная спадчына ў спалучэнні з маляўнічай прыродай ствараюць перадумовы для шырокага развіцця галіны турызму і адпачынку, якая з'яўляецца адным з самых перспектыўных напрамкаў развіцця раёна. Наш рэгіён прывабны для аматараў палявання і рыбалкі, бо больш за палову яго тэрыторыі займаюць лясы, азёры і рэкі. Значным для развіцця спартыўнага патэнцыялу не толькі Гарадоччыны, але і Віцебскай вобласці з'яўляецца сучасная лыжаролерная траса.
Захоўваючы лепшыя традыцыі папярэднікаў, мы разам працуем для будучых пакаленняў Гарадоччыны. Мы працягваем паступовае развіццё нашага раёна. Намечаны сур'ёзныя планы па далейшаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёну, якія патрабуюць прыкладання максімуму намаганняў і сур'ёзных інвестыцый. Таму мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з дзелавымі людзьмі ў развіцці інвестыцыйных праграм, развіцці турыстычнай сферы і прыцягненні турыстаў у наш унікальны па прыгажосці прыроды раён.
Больш падрабязна пра раён можна даведацца ў раздзелах і рубрыках сайта, дзе кожны карыстальнік зможа знайсці карысную і дакладную інфармацыю аб усіх сферах жыццядзейнасці рэгіёна, пазнаёміцца з навінамі і нарматыўна - прававымі актамі, атрымаць інфармацыю аб конкурсах, канферэнцыях, турнірах і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі раёна, а таксама звярнуцца да адміністрацыі раёна з жыццёва важнымі пытаннямі і прапановамі.
Спадзяюся, што знаёмства з нашым краем у віртуальнай прасторы пяройдзе ва ўзаемавыгадныя эканамічныя сувязі, дапаможа наладзіць добрыя сяброўскія і партнёрскія адносіны ва ўсіх сферах дзейнасці.
Старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Палякова Ірына Міхайлаўна.