Информация для населения
16.11.2024
Спецыяльны
карэспандэнт па Віцебскай вобласці Людміла Бірулькова падрыхтавала для вучняў
пачатковых класаў сярэдніх школ у горадзе Гарадку і аграгарадку Пальмінка Гарадоцкага
раёна гульнявую праграму. Мэта — знаёмства з часопісам «Юны выратавальнік».
Дзеці
даведаліся аб гісторыi стварэння часопіса, пазнаёміліся з пазнавальнымі і
конкурснымі рубрыкамі выдання, паўтарылі правілы паводзін у розных надзвычайных
сітуацыях. Вясёлыя конкурсы, пытанні, загадкі дапамаглі дзецям яшчэ раз
паўтарыць правілы бяспекі.
Госця прапанавала
хлопцам i дзяўчынкам пасябраваць з маляўнічым часопісам і ў рамках падпісной
кампаніі на першае паўгоддзе 2025 года паўдзельнічаць у навагодніх конкурсах,
якія праводзяцца выданнем.



Смотреть все