Для выпускнікоў на цэнтральнай плошчы г. Гарадка празвінеў апошні званок
331 навучэнец устаноў адукацыі раёна (237 дзевяцікласнікаў і 94 адзінаццацікласніка) прынялі ўдзел у святочнай праграме аднаго з самых яркіх, эмацыйных і запамінальных падзей школьнага жыцця.
Лепшыя вучні ўзнагароджаны падзякамі старшыні райвыканкама, а іх бацькі – падзякамі аддзела па адукацыі райвыканкама.
Па традыцыі выпускнікі кружыліся ў школьным вальсе, удзельнічалі ў запальным маладзёжным флэшмобе і ўсклалі кветкі да «Вечнага агню» ў памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба ў нас над галавой.