У сярэдняй школе №1 г.гарадка ім. І.Х. Баграмяна адбылася цырымонія адкрыцця клуба «Юны выратавальнік».
Павіншаваць навабранцаў з важнай падзеяй у іх жыцці прыйшлі першыя асобы раёна і начальнік упраўлення МНС па Віцебскай вобласці палкоўнік унутранай службы Сяргей Мялешкін.
У рамках мерапрыемства правялі цырымонію ўшанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў МНС, каб падкрэсліць пераемнасць пакаленняў у ведамстве.