Турызм і адпачынак

Гарадоцкі раён па тэрыторыі адзін з буйнейшых у рэспубліцы, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі. Агульная плошча зямель Гарадоцкага раёна складае 2,98 тыс. кв. км.


Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 55 км, з захаду на ўсход — 78 км. 


На поўначы мяжуе з Невельскім і Усвяцкім раёнамі Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым усходзе – з Віцебскім раёнам, на захадзе - з Шумілінскім і Полацкім раёнамі.


Аддаленасць райцэнтра (горада Гарадка) ад Віцебска – 30 км, ад Мінска – 287 км.


Па тэрыторыі раёна праходзіць аўтатраса Адэса - Санкт-Пецярбург і чыгуначная галіна аналагічнага напрамку.


На тэрыторыі раёна размешчана 9 сельскіх саветаў (354 населеных пункта), гарадскі пасёлак Езярышча і горад Гарадок. 



Гарадоччына – край дзіўнай прыгажосці. Прырода шчодра адарыла яго незвычайна багатымі лясамі, багатымі лугамі, мноствам азёр і рэк.


Каля 88% паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасці – ўзгорысты. 58% тэрыторыі раёна – на вышыні 170-180 м над узроўнем мора, 32% – на вышыні 200 м і больш. Найвышэйшая кропка – каля в. Загараны (Бычіхінскі с/с) – 259 м над узроўнем мора.


Больш за 40% тэрыторыі занята лясамі, дзе прывольна жывецца такім відам дзікіх жывёл, як буры мядзведзь, воўк, рысь, ліса, янотападобны сабака, бабёр, кабан, лось, казуля, заяц-бяляк, заяц-русак, куніца, вавёрка, тхор і інш.


Агульная працягласць рэк, якія праходзяць па раёне, складае 695 км. Найбольш буйныя: Обаль, Ловаць, Аўсянка, Лужаснянка.


На тэрыторыі раёна знаходзяцца 162 возера, самыя буйныя: Езярышча (1687 га), Лосвіда (1167 га), Вымна (719 га), у т. ч. 56 азёр маюць рыбапрамысловае значэнне.


У Гарадоцкім раёне размешчаны заказнікі мясцовага значэння «Вярхоўе Ловаці», «Янава», «Сурміно», «Ціосценскі», «Карыцінскі мох». 


На Гарадоччыне расце 9 відаў рэдкіх і знікаючых раслін (вадзяны арэх, званочак персікалісты, лілея паўночная, месячнік ажываючы, палушнік азёрны і інш.). 


Ўяўляюць вялікую цікавасць помнікі прыроды: вадзяны арэх на рацэ Аўсянка, азёрах Ціоста і Азёркі; дуб-волат у в.Пруднікі Вайханского с/с.


На тэрыторыі раёна знаходзяцца 184 помніка гісторыі, культуры і археалогіі.