Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.

E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 3-00-22
Факс: (8-02139) 3-00-23
Тэлефон "гарачай лініі" (8-02139) 3-00-23
з 8-00 да 19-00 у працоўныя дні;
СБ: 8.00-13.00, 14.00-17.00; ВС: вых.
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Эканоміка - Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнегандлёвы абарот за 2019 год склаў 16 млн. дал. ЗША, што на 2,076 млн. дал. ЗША вышэй ўзроўню 2018 года.

У студзені-снежні 2019 года аб'ём экспартных паставак па раёне склаў 11,25 млн. дал. ЗША або 115,6% да ўзроўню 2018 года, у тым ліку і па прадпрыемствах камунальнай уласнасці і без ведамаснай падпарадкаванасці – 115,9%.

Краіны СНД займаюць у аб'ёме знешняга тавараабароту раёна – 58,8%, па-за СНД - 41,2%. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі раёна з'яўляюцца: Расійская Федэрацыя – 58,76%, Малдова - 0,04%, Літва – 25%, Латвія – 7,1%, Бельгія - 0,8%, Нідэрланды - 1,7%, Германія - 0,05%, Польшча – 0,9%, Швецыя - 0,05%, Данія - 5,6%.

У пералічаныя краіны, акрамя РФ ажыццяўляюць пастаўкі прыватнае прадпрыемства ЧТПУП «Горс» (Кіргізія), ТАА «Альянс-Форэст» (Бельгія, Латвія, Літва, Германія, Нідэрланды), ТАА «Аўтазабесбізнес» (Бельгія, Германія, Нідэрланды, Літва), ТАА «Карбоніум» (Латвія, Нідэрланды, Бельгія, Данія, Польшча), ПП «Завадзінец» (Літва, Латвія, Данія), ТАА «Капітал-Профі» (Бельгія, Данія, Літва, Нідэрланды, Швецыя).

Па-ранейшаму, асноўная доля экспартных паставак прыходзіцца на ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» (16,8), СТАА «Ланатэкс» (14,3), ТП «Гандлёвы дом Гарадок» - (13,4).

Імпарт тавараў павялічыўся ў студзені-снежні 2019 г. да ўзроўню 2018 года на 13,2% і склаў 4750 тыс. дал. ЗША. Інвестыцыйныя тавары займаюць 6,9% у аб'ёме імпарту, прамежкавыя – 81,1%, спажывецкія – 9,2%.

Усе суб'екты гандлю таварамі маюць станоўчае сальда знешнегандлёвага балансу. Сальда знешняга гандлю таварамі па раёне дасягнула 6,5 млн. дал. ЗША, у тым ліку па камунальных і без ведамасным 6,751 млн. дал. ЗША.

Аб'ём экспарту паслуг да ўзроўню 2019 года склаў 40,2%, або 539,5 тыс. дал. ЗША. У экспарце паслуг 46,6% прыпадае на транспартныя паслугі, паслугі ў галіне аховы здароўя – 14,2%, турыстычныя – 36%, спартыўныя паслугі – 2,7%, у галіне адукацыі – 0,5%.

Забяспечана выкананне прагнознага заданні 105%: ЗАТ «Асотна» (113,4), БТПР (132,8), УАЗ «Холомерская ўчастковая бальніца» (112,4), установа адукацыі "Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж" (107), ЦАР па зімовых відах спорту (247,9), УП «Паазер'е» (118,7). Сальда знешняга гандлю паслугамі станоўчае - 75,1 тыс. дал. ЗША.
Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы