Паважаныя сябры!

Паважаныя сябры!
Ад імя Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта і ад сябе асабіста сардэчна вітаю вас на афіцыйным сайце нашага раёна.
Гарадокшчына — адзін з самых маляўнічых куткоў Беларусі з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай.Усё, што складае сёння славу і гонар раёна, яго мінулае і сучаснасць, - гэта вынік працы многіх пакаленняў гарадакчан.Мы беражліва захоўваем гэтую спадчыну і працягваем памнажаць яе агульнымі справамі, клопатам і любоўю да роднай зямлі.
Гарадоцкі раён - адзін з найбуйнейшых у рэспубліцы.Большую частку яго займаюць лясы, лугі, азёры і рэкі.Менавіта прыродныя славутасці прыцягваюць сёння ўвагу турыстаў, краязнаўцаў, паляўнічых і рыбаловаў.Вялікую цікавасць уяўляюць помнікі прыроды: вадзяны арэх, 600-гадовы дуб-волат, валуны, заказнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння.Гэта жывая энцыклапедыя краю, якую можна чытаць не толькі вачыма, але і сэрцам.
Турызм - адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця нашага раёна.У распараджэнні турыстаў - больш за 10 аграсядзіб і турысцка-аздараўленчы комплекс «Лосвіда».Акрамя гэтага, у раёне створаны ўсе ўмовы для развіцця спартыўнага патэнцыялу: сучасная лыжаролерная траса ў Вараб'ёвых гарах, басейн і скаладром у Гарадку.Кожны, хто хоць аднойчы пабываў у нас, абавязкова захавае ў сваім сэрцы толькі прыемныя ўспаміны.
Падрабязней пра раён можна даведацца ў раздзелах і рубрыках сайта.Тут кожны карыстальнік знойдзе карысную і праўдзівую інфармацыю аб усіх сферах жыццядзейнасці рэгіёна, пазнаёміцца з навінамі і нарматыўна-прававымі актамі, атрымае звесткі аб мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі раёна, а таксама зможа звярнуцца да кіраўніцтва раёна з жыццёва важнымі пытаннямі і прапановамі.Мы адчыненыя для дыялогу і заўсёды рады зваротнай сувязі.
Шчыра спадзяюся, што знаёмства з нашым краем у віртуальнай прасторы пяройдзе ва ўзаемавыгадныя эканамічныя сувязі, дапаможа наладзіць добрыя сяброўскія і партнёрскія адносіны ва ўсіх сферах дзейнасці.
Сардэчна запрашаем у Гарадоцкі раён!Няхай дарога да нас будзе добрай, а знаёмства - доўгім, цёплым і плённым.
З павагай, старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Дубавец Ірына Віктараўна