RU
Каля 60 чалавек змагаліся за выхад у рэспубліканскі фінал, шэсць з якіх – прадстаўнікі Гарадоцкага раёна. Кожны з канкурсантаў паказаў, наколькі глыбока захоплены сваёй справай і як шмат сіл і энергіі гатовы ўкласці ў сваю работу. Так, Жорава Крысціна, работнік Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадставіла сябе з дапамогай музычнай візіткі, акампануючы на піяніна і прэзентуючы відэашэраг з апавяданнем пра сябе і сваю прафесію. А для стварэння творчага нумара ўдзельніца задзейнічала свайго сабаку, сібірскую хаскі Полі, якая ў тандэме са сваёй гаспадыняй выконвала каманды і дэманстравала сваю пакору.
Цяпер, пераможцы абласнога
этапа прадставяць Віцебскую вобласць на фінальным рэспубліканскім этапе ў г.
Мінску. Пажадаем перамогі нашым землякам!