Фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”
26 июля 2021
Народны фальклорны
ансамбль “Азерыца” філіяла “Езярышчанскі ГПДК” стаў лаўрэатам XI
Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які адбыўся 24
ліпеня ў пасёлку Акцябарскі Гомельскай вобласці. Гарадоччыну на гэтым
мерапрыемстве прадстаўлялі таксама нашы лепшыя танцавальныя пары, выканаўцы
традыцыйных народных танцаў – Галіна і Генадзь Магільніцкія з Дуброва і Галіна
і Сяргей Мілюха са Сцяпанавіч.