Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
Гарадакчане прыходзяць на ўчасткі для галасавання сем'ямі
22.01.2025

Гарадакчане прыходзяць на ўчасткі для галасавання сем'ямі

 Па-іншаму і быць не павінна, - лічаць бацькі. Выбары - выдатны спосаб навучыць дзяцей адказнасці і праву выбару, што з'яўляецца ключавым аспектам выхавання ўсвядомленых грамадзян.

«Прыемна, што гарадакчане неабыякавыя да лёсу краіны» – назіральнікі аб галасаванні ў Гарадоцкім раёне.


Датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта стартавала 21 студзеня. Каб усё было адкрыта і сумленна, на ўчастках працуюць назіральнікі.


Назіральнік ад раённай арганізацыі ветэранаў Васіль Асіпенка: Гарадакчане ідуць актыўна з моманту адкрыцця ўчастка. Праца камісіі ідзе ў штатным рэжыме, заўваг не назіраецца. Што больш за ўсё радуе, дык гэта настрой, з якім людзі прыходзяць на ўчастак.


Выбары Прэзідэнта - найважнейшая падзея ў жыцці беларусаў. Мы не проста выбіраем кіраўніка для краіны, мы вызначаем стратэгічны шлях яе развіцця на бліжэйшую будучыню. А ў аснове нашага выбару - шчырае жаданне жыць пад мірным небам, працаваць на карысць сваёй Радзімы, гадаваць дзяцей, - адзначыў гарадокчанін Анатоль Аўдзееў.

Да спіса