Навіны рэгіёна і раёна
13.06.2024
Словы віншаванняў на адрас тых, хто прысвяціў сваё жыццё высакароднай справе – клопату пра жыццё і здароўе чалавека, прагучалі ад кіраўніцтва раёна, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэя Балыша, старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрыя Дзяркача.
Я хачу вам сказаць вялікі дзякуй за вашу любоў да людзей, за прафесіяналізм і чуласць, - звярнулася да прысутных Ірына Міхайлаўна Палякова, старшыня райвыканкама.
Лепшым работнікам галіны аховы здароўя былі ўручаны граматы і падзякі ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, прафсаюзных арганізацый.
Да спіса