Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Гарадка Віцебскай вобласці ГАРАДОЦКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

Афіцыйны сайт

Прыёмная райвыканкама
Адрас райвыканкама:
211573, г. Гарадок,
вул. Пралетарская, 2.
E-mail: gorrik@vitebsk.by
(не з'яўляецца электронным зваротам)
Прыёмная: (8-02139) 4-50-45
Факс: (8-02139) 4-33-10
Тэлефон "гарачай лініі":
(8-02139) 4-50-45 штодня з 8-00 да 20-00
Гарадоцкі райвыканкам
/
1
2
Галоўная - Навіны - Навіны рэгіёна і раёна

Навіны рэгіёна і раёна

Раней жніво рукамі жалі — цяпер камбайны зашагалі

28-07-2020
 

27 ліпеня на полі УП «Паўночны», паблізу в. Хартова, быў праведзены абрад «Зажынкі». Кожны год мы чакаем гэта свята з асаблівым хваляваннем і шчырай надзеяй, што за нястомную працу родная зямля аддзячыць хлебаробаў шчодрым ураджаем. І барацьба за яго ўступіла ў сваю актыўную стадыю на ўсіх франтах.

Яшчэ менш за сотню гадоў назад жытнёвыя палеткі зжыналіся ўручную. Цяпер сустрэць калісьці звыклую карціну — мільгаценне сярпа сярод залатога калосся — можна хіба толькі на зажынках, дзе апранутыя ў нацыянальнае адзенне работнікі культуры завіхаюцца каля першага снапа.

Па добрай традыцыі першыя снапы і духмяныя караваі былі ўручаны гаспадарам раёна — старшыні райвыканкама Пятру Пятровічу Карабачу, начальніку райсельгасхарчу Сяргею Уладзіміравічу Ермаковічу і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў — з пажаданнем дабрабыту і росквіту нашай Гарадоччыны.



Звяртаючыся да прысутных, якія сабраліся на традыцыйнае свята, Пётр Карабач адзначыў:

— Вясной была закладзена добрая аснова пад ураджай. Зараз настаў самы адказны момант — трэба сабраць да зярнятка кожнае поле. Ад гэгага залежаць надоі малака і прывагі ў жывёлагадоўлі. Таму з гэтага моманту, не шкадуючы сіл, трэба ўзяцца за справу. Добра, што маладое пакаленне будзе набірацца вопыту ў сталых аграрыяў. Жадаю, каб было больш «тысячнікаў» у раёне, каб усе абавязкова выконвалі тэхніку бяспекі і былі здаровымі.



Невялікія снапы як сімвал жніва, багацця і прыгажосці роднай зямлі ўручылі камбайнерам. Механізатары, вадзіцелі, работнікі сушыльнай гаспадаркі гатовы добра працаваць, бо ўборачная — час высокіх заробкаў. Інфармацыя аб умовах аплаты і дадатковага заахвочвання даведзена да кожнага працаўніка. Гэта пытанне будзе на контролі ў старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяны Груганавай і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.

— Настаў час змагацца за кожны колас. На Гарадоцкай зямлі вырас неблагі хлеб. Азімыя, яравыя, зерневыя і зернебабовыя, крыжакветныя, насеннікі шматгадовых траў — усё належыць сабраць і захаваць, каб выканаць дзяржаўны заказ і напоўніць засекі гаспадарак, — адзначыў Сяргей Ермаковіч. — Жадаю, каб не псавалася надвор’е і не падводзіла тэхніка.

На Беларусі здаўна існуе добры звычай — перад вялікай і значнай падзеяй, прасіць Божага благаслаўлення. Таму заўжды перад тым, як распачаць Зажынкі, хлебную ніву абавязкова асвячалі. Гэты абрад правёў іерэй айцец Стахій.

Зжаты першы сноп і пакладзены пачатак вялікай працы. Далей эстафету ад жнеек прынялі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Апрануўшыся ў нацыянальныякашулі, яны выйшлі ў поле і накасілі збожжа. Да іх далучыліся прыгажуні-гаспадыні — кіраўнікі аддзелаў і служб райвыканкама. Усе снапы сабралі ў адзін вялікі — сімвал дабрабыту, росквіту і добрага ўраджаю на Гарадоцкай зямлі.

Работнікі культуры пастараліся стварыць на Зажынках святочную атмасферу і гэта, як заўжды, у іх атрымалася. Вершамі і песнямі таленавітыя артысты і ўдзельнікі-аматары калектываў народнай творчасці жадалі аграрыям — ад кіраўніка і галоўных спецыялістаў да механізатараў — моцнага здароўя, нястомнасці і добрых вынікаў. Падсілкаваўшыся свежым святочным караваем і квасам, якія загаддзя падрыхтаваў раённы камітэт АПК, мужчыны прыступілі да жніва. Багатага намалоту вам, старанныя працаўнікі!



У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна ўборачная плошча складае 12 875 га зерневых і зернебабовых культур. Жніво плануецца правесці за 20 дзён. План на яравы клін складае 7515 га, на азімыя збожжавыя — 5360 га. Крыжакветных трэба ўбраць 1406 га. Таксама хлебаробы прыступяць да ўборкі 85 га грачыхі і проса, а крыху пазней — да 500 га кукурузы на зерне. Пры плане 230 га ўбрана 196 га насеннікаў злакавых шматгадовых траў.

Алена КРАЎЦОВА, "Гарадоцкі веснік".


Даведачная інфармацыя

Интернет-ресурсы