BY
Паважаныя работнікі і ветэраны працы фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша праца напрамую звязана з захаваннем чалавечага здароўя. Кожны дзень жыхары раёна прыходзяць у аптэкі і атрымліваюць ад фармацэўтаў не толькі лекавыя сродкі, але і добрыя парады, умацоўваюцца ў надзеі і веры на акрыянне.
У гэты святочны дзень выказваем вам словы падзякі за прафесіяналізм і імкненне дапамагаць людзям.
Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя,
свету, дабра, аптымізму і дабрабыту!